Сесія Нарады бакоў Канвенцыі Эспо стартуе ў Мінску

13 июня 2017

Удзел у ёй прымуць каля 200 прадстаўнікоў з 45-ці краін - гэта кіраўнікі прыродаахоўных міністэрстваў, топ-менеджары міжнародных арганізацый і фінансавых інстытутаў. 

Прывітанне ўдзельнікам нарады накіраваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Сесія Канвенцыі Эспо дасць станоўчы эфект у прасоўванні мэт устойлівага развіцця, а выбар нашай краіны для правядзення прадстаўнічага сходу з'яўляецца прызнаннем значнага ўкладу Беларусі ў сусветную экалогію. 

Нагадаем, Канвенцыю Эспо прынялі ў 91 годзе, а Мінск далучыўся да яе 11 гадоў назад. Дакумент у трансмежным кантэксце замацоўвае абавязацельствы краін апавяшчаць і кансультавацца адна з адной пры разглядзе буйных праектаў, якія маглі б мець уздзеянне на навакольнае асяроддзе. На выніковым сумесным пасяджэнні высокага ўзроўню на тыдні плануецца прыняцце Мінскай дэкларацыі.