Дэпутатам трэба будзе прыняць бюджэт на будучы год. Сцвярджаць фінансавае планаванне 2021 года ў Авальнай зале будуць ужо заўтра. А сёння ва ўвазе - шэраг сацыяльных пытанняў, падтрымалі і закон аб дзяржслужбе. Дакумент нацэлены павысіць эфектыўнасць у дзяржкіраванні і стварыць умовы для прыцягнення ў сістэму прафесіяналаў. Таксама прыняты законапраект аб узносах у бюджэт фонду сацабароны. І тым самым замацаваны сістэмны падыход у сферы дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Закон прадугледжвае і новыя катэгорыі плацельшчыкаў узносаў.
Парадак сесіі: правілы гандлю
Дыскусійным стала абмеркаванне правілаў гандлю. Адна з буйных гандлёвых сетак настойвала на пашырэнні сваёй долі на рынку. У процівагу - пазіцыя рэгулятара і малога бізнесу, які паўтараў аб парушэнні сумленнай канкурэнцыі. Дэпутаты не падтрымалі прапановы сеткавікоў. Як і раней, у рэгіёнах гандлёвы манапаліст не можа займаць больш як 20% рынку.













