Шэрыя схемы продажаў драўніны, нестандартныя хады, якія прыдумаў крымінальны лясны бізнес, 6 верасня раскрые фільм АТН

6 сентября 2021

Шэсць мільёнаў рублёў - страты для дзяржавы толькі за паўтара года. Лічбу агучыў Камітэт дзяржкантролю па выніках праведзеных праверак па рэалізацыі беларускага лесу. Шэрыя схемы продажаў драўніны, самыя нестандартныя хады, якія прыдумаў крымінальны лясны бізнес, раскрые фільм Агенцтва тэленавін. За паўтара года шчыльнай працы па навядзенні парадку ў галіне ўстаноўлена каля 200 тысяч кубаметраў драўніны, якая трапіла ў ценявы абарот.

Да моманту выхаду фільма ў эфір будзе ўзбуджана не менш як два дзясяткі крымінальных спраў. Што павінна ў корані змяніць сітуацыю? Што ўкараняюць сёння лясгасы па ініцыятыве кантралёраў? Адказы 6 верасня пасля "Панарамы".