Сэрвісы па выгуле сабак набіраюць папулярнасць у сталіцы

2 октября 2019

Iнфраструктура для  гадаванцаў. Догвокеры, догсітары (ці iншымі словамі  нянькі для сабак) у Мінску становяцца ўсё больш папулярнымі. Гэта аматары жывёл, якія дапамагаюць гаспадарам у іх адсутнасці сачыць за гадаванцамі. Працаваць можна як у рэжыме фрыланс, так і стаць часткай каманды, прайсці сумоўе  і ўладкавацца ў агенцтва. Плюсы  ў гібкім графіку і пазітыўных эмоцыях.

А яшчэ ў Мінску з сабакамі ходзяць у дог-фрэндлі кафэ - іх у сталіцы ўжо восем. А ў новых экспартных электробусах беларускай вытворчасці з'явілася брытанская фішка - у салонах ёсць спецыяльная пляцоўка для свойскіх гадаванцаў. Верагодна, хутка такія дог-месцы можна будзе ўбачыць і ў нашым транспарце.