Сэрвісы анлайн-запазычання з'явяцца ў Беларусі

27 мая 2021
Сэрвісы анлайн-запазычання і лізінгавай дзейнасці будуць развіваць у Беларусі. Адпаведны ўказ напярэдадні падпісаў Прэзідэнт. Дакумент прадугледжвае стварэнне альтэрнатыў банкаўскім механізмам для прыцягнення і прадастаўлення  грашовых сродкаў як фізічным, так і юрыдычным асобам. Для гэтага будзе створаны сайт у сетцы Інтэрнэт або праграмнае забеспячэнне, з дапамогай якога будуць заключацца крэдытныя дагаворы. 

Дакумент уступае ў сілу праз паўгода, яго асноўныя задачы - спрыяць павышэнню даступнасці фінансавых паслуг, развіваць прадпрымальніцтва і дзелавую ініцыятыву.