Сэрвіс па арэндзе двухколавага транспарту напрыканцы кастрычніка спыняе працу

4 октября 2019

Час віртуознага кіравання самакатамі завяршаецца. Сэрвіс па арэндзе, у тым ліку і двухколавага  транспарту, напрыканцы кастрычніка спыняе працу да наступнага сезона. Электрасамакаты і веласіпеды атрымалі сапраўдную  папулярнасць  у жыхароў сталіцы. Экалагічны транспарт будзе зімаваць у спецыяльна абсталяваных ангарах. Анлайн-сэрвісы працу завяршаюць паступова. У найбліжэйшыя месяцы будуць правяраць тэхнічны стан веласіпедаў і самакатаў. Пры неабходнасці  заменяць шыны, электрапрывады і батарэі. Зноў на вуліцах горада шэрынг-транспарт з'явіцца ў красавіку.