Серыю гучных тэм каментавалі сёння ў Палаце прадстаўнікоў

25 октября 2017

Ад новаўвядзенняў у закон аб масавых мерапрыемствах да нападу Казакевіча ў калоніі і дзедаўшчыны ў арміі.

Старшыня Следчага камітэта ўнёс выразнасць у справу загінуўшага ў Пячах Аляксандра Коржыча. Паводле слоў Івана Наскевіча, на целе салдата не выяўлена целавых пашкоджанняў. Заведзена 13 крымінальных спраў. Па-ранейшаму разглядаюцца тры асноўныя версіі здарэння: самазабойства, давядзенне да самазабойства, сумыснае забойства.

Таксама стала вядома, што Уладзіслава Казакевіча, які 12 кастрычніка напаў на кантралёраў у шклоўскай калоніі, чакае суд, паведаміў журналістам кіраўнік МУС. Казакевіч паспеў раніць аднаго з кантралёраў нажом. Яму прад'яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства. Гэта замах на забойства дзвюх асоб пры ажыццяўленні імі службовых абавязкаў.

Кіраўнік МУС пракаментаваў сёння і разгляд рэзананснага ДТЗ на вуліцы Кальварыйскай у Мінску з удзелам грамадзяніна Расіі. Праверка яшчэ ідзе. Калі будзе ўстаноўлена, што інспектар парушыў інструкцыю, ён будзе пакараны.