Серыя будаўнічых скандалаў у Баранавічах

11 июля 2013

Шэсць шматпавярховак для тых сем'яў, якія жывуць у нястачы, не паспяваюць здаць у тэрмін, а план будаўніцтва жылля на наступны год і зусім пад пагрозай зрыву. У праблему прыйшлося ўмяшацца Камітэту дзяржкантролю і працоўнай групе па праблемных пытаннях у будаўнічай сферы.



У чым прычына затрымак і чым яшчэ абураныя жыхары горада - высвятляў Якаў Бута. Недарэчны смех начальніка баранавіцкага ЖКГ перарывае выразны адказ інспектараў дзяржкантролю. Дакументы на перанос тэрмінаў ужо гатовыя. З чым у выніку і згаджаецца чыноўнік. Такім чынам больш за 600 сем'яў не атрымаюць свае ключы своечасова. У рашэнне сітуацыі, якая склалася, прыйшлося ўмяшацца працоўнай групе па праблемных пытаннях у будаўнічай галіне.


Праграма па будаўніцтве жылля ў Баранавічах на наступны год наогул пад пагрозай зрыву. Паводле плана, павінны ўзвесці дванаццаць новабудоўляў. Але падмурка няма яшчэ ні для аднаго дома. Уладзімір Віктаравіч у сферы будаўніцтва трыццаць сем гадоў. Гаворыць, што такога бардака яшчэ ніколі не было.


За зрыў тэрмінаў з начальнікам УКБ скасаваны кантракт. Службовыя асобы прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці.


І калі пасля ўмяшання Камітэта дзяржкантролю ў праблему здачы гэтых дамоў праца на пляцоўках закіпела: паскорыліся тэмпы будаўніцтва, з'явілася больш працоўных, тэхнікі, то на гэтым аб'екце практычна 20 гадоў ніякага руху. Камбінат надомнай працы так і застаўся недабудаваным прывідам амаль у цэнтры горада.


Даўгабуд ужо даўно стаў упадабаным месцам адпачынку не самай паспяховай моладзі. Але больш небяспечнае тое, што закінуты будынак - даступная гульнявая пляцоўка для дзяцей. Амаль паўтара года таму з аднаго з паверхаў сапхнулі маладую дзяўчыну. Яна загінула.


Разабрацца з гэтым аб'ектам у мясцовых уладаў не атрымліваецца. Ён і не закансерваваны, і не зарэгістраваны. І калі справа ссунецца з мёртвага пункту, таксама няясна. Ніякіх канкрэтных рашэнняў па зносе будынка або продажы пад разбор не прымаецца. Вартаўніку застаецца толькі штодня праганяць з небяспечнай зоны моладзь…


Чым яшчэ Баранавічы ўславіліся на ўсю краіну, так гэта сваімі дарогамі. Вадзіцелі жартуюць, што штучныя няроўнасці ў горадзе не патрэбныя. І сапраўдных хапае. Асабліва не разгонішся.


Па якіх дарогах ездзіць і як часта рамантуе падвеску свайго аўтамабіля мэр горада - няясна. За кадрам мясцовыя жыхары гавораць, што казённых машын кіраўніцтва Баранавічаў не шкадуе. Таму і рамантаваць палатно не спяшаюцца.