У Мінску стартаваў 9-дзённы марафон перадкастынгаў праекта X-Factor Belarus

20 мая 2021

Апоўдні ў канцэртнай зале "Мінск" стартаваў першы дзень перадкастынгаў для ўдзелу ў папулярным вакальным шоу X-Factor. Усяго жывых праслухоўванняў у прысутнасці экспертаў запланавана 9 - марафон прадоўжыцца з 20 па 28 мая. Папярэдне на мінскі адбор падалі амаль паўтары тысячы заявак. Кожнага выслухаюць эксперты - сёння гэта салісты Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраваннем Міхаіла Фінберга: Наталля Тамела, Руслан Мусвідас і Галіна Наўроцкая. Прэтэндэнты на ўдзел у праекце выконваюць кампазіцыі як на рускай і беларускай, так і на замежных мовах без музычнага суправаджэння. 

Ужо вядома імя першага настаўніка праекта X-Factor у Беларусі. Навіну даведаліся першымі  падпісанты Instagram-акаўнта шоу у 14 гадзін. Ім стаў журналіст і музычны крытык  Сяргей Саседаў.

Наперадзе аб'яўленне і іншых зорных суддзяў. Сачыце за навінамі праекта ў Instagram у афіцыйным акаўнце  X-Factor Belarus.