Сяргей Налівайка даў эксклюзіўнае інтэрв'ю для "Галоўнага эфіру"

16 октября 2017

Праект аб закладным дэпазіце для бізнесменаў, які застрахуе ад крымінальнай адказнасці за эканамічнае злачынства, не разглядаецца Міністэрствам па падатках і зборах. Аб гэтым напярэдадні ў эксклюзіўным інтэрв'ю для "Галоўнага эфіру" паведаміў міністр Сяргей Налівайка.

Паводле слоў міністра, падаткаплацельшчыкам не варта чакаць і новых падаткаў у наступным годзе. Такая тэндэнцыя пазначана ў плане сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, а таксама ў пакеце дакументаў па разняволенні дзелавой ініцыятывы.