Міністр замежных спраў Расіі ў інтэрв'ю тэлеканалу "Расія" адзначыў, што Беларусь сутыкнулася з актыўным умяшаннем звонку.
"Нас трывожыць спроба выкарыстаць унутраныя складанасці, з якімі зараз сутыкнуліся Беларусь, беларускі народ і кіраўніцтва, для таго, каб умешвацца ў гэтыя падзеі, працэсы звонку".
"Не проста ўмешвацца, - адзначыў Сяргей Лаўроў, - а з мэтай навязаць беларусам тыя парадкі, якія знешнія гульцы лічаць для сябе выгаднымі... Гэта ўсё пра геапалітыку. Пра тыя самыя правілы, якія нашы заходнія партнёры хочуць укараняць у паўсядзённае жыццё на нашым кантыненце і ў іншых частках свету". Сяргей Лаўроў адзначыў, што існуюць міжнародна-прававыя рамкі і выходзіць за іх у такой сітуацыі недапушчальна.
Сяргей Лаўроў: Беларусь сутыкнулася з актыўным умяшаннем звонку
19 августа 2020













