Сур'ёзная аварыя ў Мінску. Адбылося перакульванне хуткай і легкавога аўтамабіля

18 мая 2020
У выніку ДТЗ адбылося перакульванне хуткай і легкавога аўтамабіля. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель мікрааўтобуса рухаўся з уключанымі пробліскавымі маячкамі і, перасякаючы скрыжаванне на забараняльны сігнал святлафора, сутыкнуўся з аўтамабілем Mitsubishi. Акалічнасці аварыі высвятляюцца. Паводле інфармацыі ДАІ, 33-гадовы вадзіцель Mitsubishi у момант сутыкнення быў п'яны, як і пасажыр, які сядзеў побач. За мінулыя выхадныя ў краіне загінулі 7 і траўміраваныя 15 чалавек. Выяўлена 150 вадзіцеляў, якія кіравалі ў стане алкагольнага ап'янення.