Сярэдзіну вясны жыхары паўночнага рэгіёна сустракаюць са снегам

15 апреля 2015

Сярэдзіну вясны - чацвёрты раз за 80 гадоў - жыхары паўночнага рэгіёна сустракаюць са снегам. Рэкорд належыць 1983 году, калі вышыня снежнага покрыва ў гэты час года склала 11 сантыметраў. Сёння да рэкордных лічбаў далёка, але мокры снег у Віцебску ідзе з раніцы. Паводле слоў сіноптыкаў, віной усяму шырокая атмасферная дэпрэсія над паўночнай Атлантыкай з адным з цэнтраў над Санкт-Пецярбургам. Нічога анамальнага ў такім надвор'і няма. Звычайна ў паўночнай вобласці Беларусі снежнае покрыва сыходзіць да сярэдзіны красавіка.