Цеплыня часова адступае... Сярэдзіна тыдня будзе з дажджамі і мокрым снегам. Пад уплывам атмасферных франтоў надвор'е ў сталіцы пагоршыцца. Сёння і заўтра - кароткачасовыя ападкі, раніцай туман і галалёд. Пры гэтым днём захаваецца даволі цёплае надвор'е - да 6 са знакам плюс, ноччу - мінус 1. Сонца вернецца бліжэй да выхадных. Так, у пятніцу паветра прагрэецца да 8 градусаў цяпла. Дарэчы, надвор'е па-ранейшаму застаецца больш цёплым, чым звычайна. Тэмпература ў другой дэкадзе сакавіка будзе на 4-5 градусаў вышэйшая за кліматычную норму.
Сярэдзіна тыдня будзе з дажджамі і мокрым снегам
15 марта 2017













