Серабро ў байцоў групы "А" на міжнародным турніры сярод спецпадраздзяленняў па барацьбе з тэрарызмам

24 февраля 2019

Ганаровае серабро ўзялі байцы групы "А" на міжнародным турніры сярод спецпадраздзяленняў па барацьбе з тэрарызмам. Спаборніцтвы праходзілі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах пад патранажам намесніка прэм'ер-міністра і міністра ўнутраных спраў ААЭ. Сваіх удзельнікаў туды адправілі больш за 30 краін, а ўсяго спаборнічалі 50 каманд. Адзначым, што турнір доўжыўся 5 дзён, было адпаведна пяць этапаў першынства. Сярод іх вызваленне заложнікаў, штурм і паласа перашкод.

Такі турнір праходзіць штогод. Каманда ад Беларусі ў гэтых спаборніцтвах прымала ўдзел упершыню. Дарэчы, вядома, што байцам групы "А" для падрыхтоўкі да першынства хапіла ўсяго паўтара месяца.

А яшчэ эксперты бачаць тут не толькі спаборніцтвы, але і пляцоўку для наладжвання адносін паміж антытэрарыстычнымі падраздзяленнямі ўсяго свету. Там спецыялісты абменьваюцца вопытам і навыкамі вядзення спецаперацый і баявых дзеянняў.