Верасень працягвае радаваць летнім надвор'ем

9 сентября 2019

Сярэднесутачная тэмпература на 2-4 градусы перавышае норму і больш адпавядае сярэдзіне жніўня. Так цёпла ў першай дэкадзе верасня бывае раз за 10-15 гадоў. Цёплыя паветраныя масы застануцца гаспадарыць і на гэтым тыдні, а фон атмасфернага ціску па-ранейшаму будзе павышаным. Тэмпература паветра ў цэнтральным рэгіёне ноччу плюс 7- плюс 12, максімальная днём плюс 21 – плюс 26. А ў выхадныя  пахаладае. Месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы.