Абрад першага ўкосу адрадзілі ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах. Этнаэнтузіясты запрасілі гасцей на "Сенакосную талаку", падчас якой далі майстар-клас па касавіцы. Па меркаванні знаўцаў народнай культуры, для славян-аграрыяў касьба і нарыхтоўка сена спакон веку была заняткам вельмі важным і ахутаным рознымі рытуаламі.
Як іх увасобілі ў "Музейнай сенакоснай талацэ", раскажа Наталля Бардзілоўская.
Міні-лекцыя па валоданні касой. Яшчэ гадоў пяцьдзясят таму гэта прылада працы любому беларусу была знаёмая, а касьба - лепш за ўсялякі фітнес рабіла больш моцнымі мышцы. Але сёння навыкі працы з прыстасаваннем, як і сам працэс ручнога сенакосу, маюць патрэбу ў "рэанімацыі" - палічылі этназнаўцы і падрыхтавалі свята "Першага ўкосу" ва ўсіх яго падрабязнасцях. Атрымаўшы тэорыю па гісторыі і тэхніцы касьбы, госці музея ў Строчыцах разам з супрацоўнікамі і вопытнымі касцамі накіраваліся на луг - у мінулыя часы сенакос пачынаўся менавіта так: касцы ўсёй грамадой ішлі на працу з песнямі. Лічылася, што нарыхтоўка сена нясе аднаўленне і чалавечаму целу, і душы.
У нашых шыротах сенакос пачыналі з мая. Але лепшай парой нарыхтоўкі сена здаўна лічылася ад Пятра да Прокла (гэта ліпень). У строчыцкіх музейшчыкаў навык касьбы адпрацоўваецца ад вясны да восені - на 150 гектарах установы скрозь палі ды лугі.
"Сенакосная талака" - у дапамогу мясцовым жыхарам. Падчас свята тут арганізавалі конкурс касцоў - удзельнічалі ўсе жадаючыя.
У наш час вельмі дзіўна бачыць жанчыну за касьбой. Але такая жанчына ёсць тут, у Строчыцах - яна ўдзельнічала ў адраджэнні абрада і яе завуць Ірына Вайцяцова. Ірына, чаму ўзялі касу ў рукі, гэта ж не вельмі характэрна для жанчын?!
І ўсё ж перамог вопыт! Лідарам паўжартаўлівага спаборніцтва стаў Аляксандр Макарчык, які першы раз касу ў рукі ўзяў у 13 гадоў.
Спецыяльна да свята ў музеі закупілі 20 кос. Але самыя каштоўныя тут - аўтэнтычныя, іх усяго тры. Гэта правільныя косы, у іх правільнае касавіла - самая важная частка, якая зроблена з суцэльнага дрэва, з сасны.
Ёсць сакрэты і ўпарадкавання скошанай травы. На час яе пакідалі павяліцца на сонцы. Варочалі, каб сохла з усіх бакоў. Тут галоўная прылада - звычайныя ручныя граблі. Але на пачатку 20 стагоддзя ў вёсках сталі практыкаваць вось такія машыны - конскія граблі.
Не проста абрад дзеля абраду. Сваё сена ў Строчыцах нарыхтоўваюць для сваіх жывёл. Гэта коні. А нядаўна ў музейнай гаспадарцы з'явіліся козачкі.
У будучыні тут мяркуюць уладкаваць кантактны заапарк.













