Сенатары працягваюць вырашаць праблемы людзей

5 декабря 2020

Сенатары працягваюць вырашаць праблемы людзей, а таксама выяўляць сістэмныя пытанні, якія хвалююць насельніцтва.

Сёння прамую тэлефонную лінію праводзіць намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка ў новым для Беларусі фармаце. Падчас яе будзе арганізаваны запіс размовы і анлайн-трансляцыя, што дазволіць прадэманстраваць на практыцы механізмы працы са зваротамі грамадзян, а таксама даць магчымасць найбольшай колькасці людзей звярнуцца з пытаннямі. Званкі прымаюцца з 09:00 да 12:00.