Сенатары адобрылі папраўкі ў законы па пытаннях натарыяльнай дзейнасці

10 июня 2020
Натарыусы змогуць разлічваць на вялікія выплаты па страхоўцы грамадзянскай адказнасці. Савет Рэспублікі адобрыў сёння папраўкі ў законы па пытаннях натарыяльнай дзейнасці.  Шэраг навацый прысвечаны тэрміну іскавай даўнасці - яго прапаноўваюць павялічыць да дзесяці гадоў. Гэта асабліва актуальна для  здзелак з нерухомасцю і дарагой маёмасцю. 

Акрамя таго, пасля паправак у закон  да натарыуса можна будзе звярнуцца не толькі па месцы знаходжання маёмасці.