Сёння сенатары адобрылі законапраект аб змяненні Крымінальнага кодэкса

4 мая 2022

Сёння сенатары на пасяджэнні 8-й сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу  адобрылі законапраект аб змяненні Крымінальнага кодэкса. Праектам закона карэктуецца падыход да прымянення выключнай меры пакарання - смяротнай кары. У прыватнасці, прадугледжваецца, што смяротная кара  за падрыхтоўку да злачынства і замах на злачынства  не прызначаецца, за выключэннем звязаных з гібеллю людзей.

Акрамя гэтага, сенатары адобрылі законапраект аб ратыфікацыі пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб супрацоўніцтве ў галіне перавозкі ядзерных матэрыялаў. Усяго на пасяджэнні 8-й сесіі Савета Рэспублікі разгледзелі 7 законапраектаў.