Сям'я замест дзіцячага дому

29 августа 2013

У сталіцы закрываецца чарговая школа-інтэрнат. Акрамя яе, у Мінску існуе 6 дзіцячых дамоў, адна дапаможная школа-інтэрнат і два дамы дзіцяці. Больш за 500 дзяцей яшчэ не ўсыноўленыя. Амаль усе яны - сіроты пры жывых бацьках.


Марына Мураўёва завітала ў госці ў дзіцячы дом сямейнага тыпу.


Сям'я Лазаковіч - хоць і маладая, але колькасць яе зусім не маленькая. Вольга і Максім выхоўваюць сем дзяцей.


У такіх сем'ях тата і мама працуюць бацькамі. З імі заключаюць дагавор. На працу яны прымаюцца як педагогі незалежна ад адукацыі. Мама на поўную стаўку, тата - на паўстаўкі. Для сваіх прыёмных дзетак - яны проста мама і тата. У гэтай сям'і хапае ўвагі і любові на кожнага.


Узрост дзетак Вольгі ад 3 да 14 гадоў. Сярод іх ёсць і родныя браты, і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, і падлеткі. Калі б не сям'я Лазаковічаў, яны, хучэй за ўсё, засталіся б у дзіцячых дамах. Потым - ў школах-інтэрнатах.


На кожнае дзіця выплачваюцца сродкі на яго ўтрыманне. З іх дапамогай абстаўлена сяміпакаёвая кватэра. Дзеці падрыхтаваны да школы і першае верасня для іх - сапраўднае свята. Анастасія, як старэйшая, дапамагае маці і кіруе сваёй, амаль мужчынскай, сям'ёй.


Акрамя дапамогі такія сем'і атрымліваюць жыллё. Звычайна гэта злучаныя трох- і чатырохпакаёвыя кватэры.


Гэта сям'я існуе тры гады. Аднак першыя сталічныя дзіцячыя дамы сямейнага тыпу з'явіліся ў 2006 годзе. Прыняць на выхаванне ў такую сям'ю можна ад 5 да 10 дзяцей. Штогод Камітэт па адукацыі адкрывае ў Мінску па 4 домы сямейнага тыпу. Зараз ідзе фарміраванне 4 такіх дамоў у Фрунзенскім раёне № 703


У Маскоўскім раёне сталіцы створана найбольшая колькасць дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Напрыклад, у гэтым пад'ездзе пражывае адразу 4 такія сям'і. Амаль усе выхаванцы ў іх - сацыяльныя сіроты.


Гэтыя дзеткі з'яўляюцца сіротамі пры жывых бацьках. Летась у Мінску такімі сталі 209 дзяцей. Дзякуючы дзіцячым дамам сямейнага тыпу і прыёмным сем'ям, сёлета гэта статыстыка значна паменшылася.