Сям'я Пронскіх у праекце "Родныя людзі". Глядзіце ўвечар на "Беларусь 1"

21 ноября 2019

Пра клопаты, радасці і цяжкасці, з якімі сутыкаюцца родныя людзі. Каманда Агенцтва тэленавін адправілася ў госці да сям'і Пронскіх. Бацькі - Таццяна і Дзмітрый - ахінаюць сваім клопатам адразу чацвярых: траіх хлапчукоў і самую малодшую доўгачаканую дачку. Кожны дзень вялікай кампаніі распісаны па хвілінах. Як усё паспець і пры гэтым не прапусціць галоўнае? Даведаецеся сёння ў эфіры пасля "Панарамы" ў сумесным праекце Агенцтва тэленавін і Беларускай асацыяцыі шматдзетных бацькоў "Родныя людзі".