Сям'я Людмілы Калеснік гэтымі днямі ўспамінае абаронцаў Брэсцкай крэпасці

4 июля 2019

Успомніць кожнага і падзякаваць героям-вызваліцелям  за неацэнны подзвіг. Акцыя "Беларусь памятае. Памятаем кожнага"  ахапіла ўсю краіну.

Гэтымі днямі да яе змог далучыцца кожны. Ад вялікіх гарадоў да малых сёл  ля падножжа абеліскаў  кладуцца кветкі і вянкі, каб ні адзін герой Вялікай Айчыннай вайны не быў забыты. Сярод тых, хто  гэтымі днямі ўспамінае абаронцаў Брэсцкай крэпасці,  сям'я Людмілы Калеснік.

У Мінскай вобласці  цэнтральныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 75-годдзя вызвалення Беларусі, прайшлі ў Хатыні ў Лагойскім раёне і на Кургане Славы. Менавіта ў гэтых месцах, недалёка ад Нацыянальнага аэрапорта,  у ліпені 1944 праходзіла наступальная аперацыя "Баграціён".