Сям'я, дзе ёсць вучні, адпраўляецца на школьны шопінг

18 августа 2013

Установы адукацыі сталіцы завяршаюць касметычныя рамонты. Да 29 жніўня падрыхтоўка да навучальнага года павінна быць завершана. А пакуль школы і гімназіі атрымліваюць пашпарты гатоўнасці, кожная сям'я, дзе ёсць вучні, адпраўляецца на школьны шопінг. Што сёлета ў трэндзе і колькі гэта каштуе?

Мінімальны чэк вучня склала Марына Мураўёва.


Першага верасня ў сям'і Ханкевічаў двайное свята і двайныя растраты. Падрыхтоўка двайнятак Мікіты і Алісы да школы патрабуе дадатковага сямейнага тайм-менеджменту.


Скарачаюць час такога шопінгу школьныя кірмашы і аддзелы дзіцячага адзення сталічных універмагаў. Сёння тут больш за 300 мадэляў для хлопчыкаў і дзяўчынак ўсіх узроставых груп. Склад вырабаў разнастайны і функцыянальны. Віскоза не дае пацець дзіцяці, шэрсць захоўвае цяпло, джынсавая нітка надае моднасць школьнаму касцюму.


Колер школьнай формы адпавядае патрабаванням сталічных школ і гімназій. У асноўным гэта чорна-шэрыя або цёмна-сінія тоны.


Сёлета калекцыя школьнай формы абноўлена амаль цалкам. Найбольшым попытам карыстаюцца вось такія мадэлі для хлопчыкаў і дзяўчынак.


Акрамя формы, у школьны спіс уваходзяць абутак, спартыўная форма і канцылярскія тавары. Мінімальная сума для дзяўчынкі малодшай школы складае 860 тысяч рублёў. І гэта без уліку дадатковай зменнай формы ці абутку. Для хлопчыка на 270 тысяч больш. У гэтым годзе разам са школьнай формай можна выйграць планшэт ці ноўтбук.


Форма з ахоўнымі кішэнькамі ад электрамагнітных выпраменьванняў, пінжакі з табліцай Піфагора, формуламі па алгебры і геаметрыі. Сёння школьная форма з такімі дызайнерскімі гаджэтамі адпавядае тэндэнцыям сучаснасці.