Сям'я Дзмітрыя Лукашэнкі павіншавала дзяцей у прытулку

28 декабря 2018

Рэспубліканскі дабрачынны марафон "Нашы дзеці" сёння зазірнуў у сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам Заводскага раёна Мінска. Для сваіх гасцей, а з падарункамі прыехала вялікая і дружная сям'я старшыні Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрыя Лукашэнкі, дзеці падрыхтавалі яркую святочную праграму. Госці прывезлі ў прытулак новы ноўтбук, ксеракс і настольныя гульні.

А перад святочным спектаклем госці змаглі бліжэй пазнаёміцца з самім цэнтрам. Сёння тут пражываюць 29 выхаванцаў ад трох да 16 гадоў. Знаходзіцца ва ўстанове дзеці могуць паўгода.