Пакуль салісты Вялікага тэатра Беларусі адправіліся штурмаваць акадэмічныя падмосткі Кітая з гастрольным турнэ, каляровай гамай мегаполіса ў Дзень горада падзеляцца выставачныя флагманы беларускай сталіцы.
Навiны
Рыцарскія турніры, квесты, Фестываль нацыянальных культур і алімпійскі дзень. Мінск у прадчуванні маштабнага свята. Па традыцыі ў другую суботу верасня разам адзначаем Дзень горада.
У Еўрапарламенце раскрылі страты Украіны падчас канфлікту. Гэта мінімум паўмільёна чалавек. Звесткі апублікавала дэпутат ад Ірландыі Клэр Дэйлі.
Пасля маштабнай рэканструкцыі сёння адкрылі Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў. Да старту новага сезона выхаванцы і выпускнікі сустракалі гасцей з Мінпрацы, ветэранскай асацыяцыі "Гонар" і прадстаўнікоў бізнесу, тых, хто аказваў дапамогу ў пераабсталяванні.
Цёплымі і сонечнымі абяцаюць быць выхадныя ў Беларусі. У суботу днём да 25 цяпла, у заходніх рэгіёнах - да плюс 27
Да маштабнага святкавання запрашае далучыцца і Батанічны сад на сырным фестывалі. На азёрным комплексе разгорнецца кірмаш, дзе вытворцы прадэманструюць крафтавыя далікатэсы, што ствараюць па аўтэнтычных рэцэптах.
Лаўкі з жаданнямі, алеі і скульптуры. Новая зона адпачынку адкрылася ў Заводскім раёне сталіцы. Гэта падарунак да Дня горада.
Вялікабрытанія збіраецца накіраваць у рэгіён Чорнага мора свае самалёты для сочкі за дзеяннямі расійскіх судоў - паведамілі ў офісе прэм'ер-міністра.
Патэнцыял, магчымасці і якасць беларускай прадукцыі вытворцы прэзентуюць на палях форуму на выставе "Зроблена ў Мінску"
Вялікі бізнес-дыялог сёння праходзіць у Мінску. Міжнародны форум эканамічнага супрацоўніцтва - адзін з галоўных пунктаў насычанай праграмы святкавання Дня горада: заўтра сталіцы 956 гадоў.
Беларусь аб'яднае і пакажа шматграннасць гісторыі народаў. У суботу стартуе XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.
У Мінску адкрылі новую пажарную часць. Мэта - скараціць час прыбыцця да месца выкліка і павысіць аператыўнасць правядзення аварыйна-выратавальных прац.
Паездка Блінкена ў Кіеў прайшла нездарма. Пентагон абвясціў аб новым пакеце ваеннай дапамогі Украіне на 600 мільёнаў долараў.
Вялікі скачок у навуцы - ізраільскія навукоўцы вырасцілі поўную мадэль чалавечага эмбрыёна, неадрозную ад сапраўднага, без удзелу мужчынскага насення і яйкаклеткі.
Удасканаліць баявую падрыхтоўку і палепшыць тэхнічнае абсталяванне на мяжы. Завяршыўся навучальны збор з камандзірамі і афіцэрамі органаў пагранічнай службы, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце краіны.
У Францыі на мяжы спусташэння птушкагадоўцы. Рынак краіны пазапаўняла ўкраінская кураціна, паведамляе газета Le Figaro
Жыхарам трох раёнаў Мінска часова рэкамендавана не выкарыстоўваць ваду з-пад крана. Як паведамляе санэпідслужба, лепш выкарыстаць падвазную або бутылізаваную ваду.
Беларусь не прымае любыя спробы націску на дзяржавы. Гэта сёння было заяўлена падчас перамоў з Прэзідэнтам Экватарыяльнай Гвінеі.
Выставу традыцыйнага беларускага касцюма ўрачыста адкрыюць 9 верасня, а сёння яе стваральнікі паказалі ўнікальны збор нашай здымачнай групе! Экспазіцыя яшчэ дапрацоўваецца: апранаюцца манекены, прасуюцца дэталі адзення, на сталах - эскізы, а ў руках навукоўцаў - ніткі з іголкамі і шпількі.
Прывітанне са святочнага Мінска на паштоўцы! Віншаванні з нагоды Дня горада бясплатна даставіць Белпошта ў любы пункт Беларусі.
Па выніках перамоў прэзідэнтаў Беларусі і Экватарыяльнай Гвінеі Аляксандра Лукашэнкі і Тэадора Абіянга Нгема Мбасага падпісаны шэраг міжнародных дакументаў, паведамляе БЕЛТА.
Толькі прызначылі, а ўжо падазраюць у карупцыі. Рустэм Умераў без года тыдзень на пасадзе міністра абароны Украіны, а супраць яго ўжо ўзбуджаецца крымінальная справа.
Жыхарам трох раёнаў Мінска рэкамендавана часова выкарыстоўваць падвазную або бутыляваную ваду, паведамляе санэпідслужба
Узаемадзеянне па лініі Беларусь - Афрыка абмяркуюць на вышэйшым узроўні. Актывізацыя палітычных і эканамічны сувязяў з Экватарыяльнай Гвінеяй стане цэнтральнай тэмай у Палацы Незалежнасці, дзе сёння пройдзе сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаў.













