Семінары па растлумачэнні норм Дэкрэта № 7 пройдуць у лютым ва ўсіх абласцях Беларусі

13 февраля 2018

Семінары па растлумачэнні норм Дэкрэта № 7, што датычацца сферы будаўніцтва, пройдуць у лютым ва ўсіх абласцях Беларусі. Іх правядзе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва сумесна з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам. Сярод галоўных новаўвядзенняў - спрашчэнне працэдуры закупак і правядзення экспертызы.

Так, сёння семінар запланаваны ў Брэсцкай вобласці. Заўтра ў Гродзенскім рэгіёне, у пятніцу - у Гомельскім. Сустрэчы пройдуць і на наступным тыдні. У Віцебскай вобласці 20 лютага, у Магілёўскай - 21-га. У сталіцы семінар адбудзецца 26 лютага.