Семінар кіраўнікоў раённых арганізацый Белай Русі ў Мінску

27 сентября 2013
Як стварыць імідж цэлай камандзе актыўных і творчых людзей, і якая роля грамадскіх арганізацый у фарміраванні пазітыўнага вобраза Беларусі на міжнароднай арэне? Аб гэтым і не толькі гаварылі сёння ў Мінску прадстаўнікі самага аўтарытэтнага грамадскага аб'яднання краіны, дыпламаты і эксперты-выкладчыкі. На адзін дзень адразу некалькі аўдыторый Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі ператварыліся ў пляцоўку для дыскусій. Удзельнікі семінару, у тым ліку і кіраўнікі раённых арганізацый Белай Русі, дзяліліся вопытам працы.

Гэта ўжо не першы семінар, які арганізуе Белая Русь разам з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце краіны. І гэта толькі частка маштабнай праграмы пад назвай Нашы кадры, якую рэалізуе самае аўтарытэтнае грамадскае аб'яднанне краіны. Галоўная мэта - павысіць прафесіяналізм і кваліфікацыю рэгіянальных лідараў Белай Русі.