Семінар рэгіянальных СМІ прайшоў у "Вялікім камені"

20 ноября 2019
Рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі Мінскай вобласці больш прыкметна інтэгруюць ва ўсе сферы грамадскага жыцця. Задача не проста аб'ектыўна асвятляць падзеі і праблемы раёна або горада, але і быць у пастаянным інтэрактыве з аудыторыяй. Пра гэта сёння заявілі на семінары для СМІ ў "Вялікім камені". Ініцыятывы па трансфармацыі рэгіянальных газет у сучасныя медыя абмяркоўвалі з прадстаўнікамі Адміністрацыі Прэзідэнта, Міністэрства інфармацыі, а таксама аўтарытэтнымі журналістамі. Адзін з акцэнтаў - новыя фарматы цыфравізацыі друкаваных выданняў.

Аляксандр Карлюкевіч, Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь: "Я спадзяюся, тут мы знойдзем нейкія новыя пытанні, якія трэба генерыраваць нават у заканадаўчую базу, у практыкі, а таксама ў тыя метадычныя фарматы, якія мы будзем сумесна рэалізоўваць з факультэтам журналістыкі БДУ. Галоўны рэдактарам я лічу чытача, карыстальніка сацыяльных сетак, якія дыктуюць парадак дня".

Таццяна Хмель, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама: "У мяне ёсць некаторыя СМІ, тыраж якіх 4500 экзэмпляраў, але на гэтым фоне ахоп аўдыторыі ў цэлым, як напрыклад, у Маладзечанскай газеце, 18 тысяч чалавек. Гэта значыць, сёння наша рэгіянальная прэса ў сацыяльных сетках. Вельмі шмат падпісчыкаў у "Інстаграме", "Фейсбуке".

Сёння агульная колькасць падпісчыкаў раённых газет цэнтральнага рэгіёна ў самых папулярных сацыяльных сетках набліжаецца да 200 тысяч.