Сем'і, у якіх нарадзіліся двайняты, змогуць атрымаць бясплатныя паслугі няні

23 мая 2013

Такім чынам іх ураўнавалі ў правах з сем’ямі, дзе нараджаюцца трайняты. Розніца толькі ў тым, што бацькам з трыма малымі паслугі няні аказваюцца па 40 гадзін на тыдзень, а для тых, у каго двайняты, прадугледжана 12 гадзін за сямідзённы тэрмін. Нагадаем,  нянямі могуць стаць і сваякі  маладых бацькоў.
Па словах спецыялістаў, зараз мінчанкі нараджаюць больш хлопчыкаў, чым дзяўчынак. Летась ў сталіцы на свет з'явіліся амаль 300  двайнят і 13 трайнят.