Сямейны капітал у Беларусі адкрылі амаль 15 000 сем'яў

7 марта 2016

Пра гэта распавялі журналістам прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі. Сума ўсіх рахункаў склала 146 млн долараў. Акрамя таго, да галоўнага вясновага свята падвялі гендарныя вынікі года і ў Саюзе жанчын. Напрыклад, больш за палову ўсіх нованароджаных дзяцей сёлета былі другімі або трэцімі ў сям'і. Падчас цяжарнасці стала назіраюцца ў дактароў больш як 90% жанчын. Дарэчы, незамужнія жанчыны з'яўляюцца ў раддоме ўсё радзей. Нягледзячы на рост нараджальнасці 65% прадстаўніц прыгожага полу сёння мае рабочае месца. А вышэйшая адукацыя ёсць у кожнай пятай жанчыны Беларусі. Таксама на прэс-канферэнцыі прайшла прэзентацыя праекта "Здаровая сям'я - здаровая нацыя". Яго галоўная задача - нагадаць грамадству пра сямейныя каштоўнасці. Кіраўнікамі праекта сталі рэктар вядучага педагагічнага ўніверсітэта Беларусі Аляксандр Жук і старшыня Саюза жанчын Мар'яна Шчоткіна. Правільнае стаўленне да сям'і і шлюбу арганізатары плануюць фарміраваць ва ўсіх сацыяльных сферах. Праект будзе доўжыцца два гады.