Наогул, клопат - гэта частка нашага кода - традыцый, выхавання. Менавіта таму і наша дзяржава прадпрымае ўсе крокі па падтрымцы сямей, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей. Гэта і сямейны капітал, субсідыі, дапамогі на дзіця. Усё каб дапамагчы, падтрымаць. Паралельна імкліва расце і статус шматдзетных.
Толькі не заўсёды сродкі дзярждапамогі ідуць па прамым прызначэнні. І калі адны бацькі заўсёды былі і застаюцца прыкладам для пераймання, то некаторыя проста выкарыстоўваюць сродкі, адрасаваныя дзецям, на задавальненне ўласных жаданняў і не заўсёды карысных звычак. Святлана Чарнова працягне тэму.













