Сямейны капітал можна выкарыстоўваць для атрымання паслуг у сферы аховы здароўя

23 мая 2015

Сёння ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя аб выкарыстанні сродкаў сямейнага капіталу на атрыманне паслуг у сферы аховы здароўя. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У ім сказана, што грошы могуць быць выкарыстаныя ў поўным аб'ёме альбо па частках. Для гэтага трэба прад'явіць копію рашэння аб распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу ва ўстанову аховы здароўя, дзе будуць аказвацца патрэбныя паслугі. А для пераліку грошай - звярнуцца ў Беларусбанк. Нагадаем, новы від доўгатэрміновай падтрымкі шматдзетных сем'яў уведзены ў Беларусі 1 студзеня 2015 года.