Сямейныя экамаршруты распрацавалі ў Батанічным садзе

29 мая 2020
Зялены квест  для ўсёй сям'і! У гэтыя выхадныя Батанічны сад запрашае прагуляцца па маляўнічых ландшафтах  і выканаць інтэрактыўныя заданні. 30 і 31 мая кожнаму наведвальніку на ўваходзе выдадуць спецыяльную карту з пэўным маршрутам. Падчас праходжання трэба дыстанцыйна  выканаць розныя заданні. Памочнікам стане мабільны тэлефон. Усяго распрацавана 10 маршрутаў - 6 дарослых і 4 дзіцячыя.
Маршруты ўдзельнікаў не перасякаюцца, а час для праходжання квеста неабмежаваны. Акрамя квеста, арганізатары падрыхтавалі салодкія пачастункі (марожанае), а таксама розыгрыш падарункаў і анлайн-шоу.