Сямён Шапіра парвёў асабісты прыём грамадзян ва Уздзе

20 апреля 2016

Свабодныя зямельныя ўчасткі ў вёсках Мінскай вобласці павінны быць задзейнічаныя для будаўніцтва жылля больш актыўна, але пры гэтым рацыянальна. Гэта сёння заявіў губернатар цэнтральнага рэгіёна Сямён Шапіра падчас асабістага прыёму грамадзян ва Уздзе. Як адзначыў кіраўнік вобласці, акрамя таго, сёння сярод прыярытэтаў будаўніцтва сацыяльных аб'ектаў дзіцячы сад у Бараўлянах, школа ў Мядзелі і фізкультурна-аздараўленчы комплекс у Валожыне. Усяго ж на прыёме губернатар разгледзеў дзесяць пытанняў. Сярод іх нават такія, як выдавецтва гістарычнай кнігі і ўзвядзенне праваслаўнага храма. Адзначым, асабістыя прыёмы грамадзян губернатарам праходзяць рэгулярна. Такая практыка дазваляе вырашаць самыя складаныя пытанні ці аператыўна задзейнічаць для іх вырашэння мясцовыя службы.