Сямён Шапіра правёў асабісты прыём грамадзян

16 марта 2016

Зямельныя ўчасткі пад інвестпраекты без аўкцыёну ў Мінскай вобласці могуць выдзяляць у аддаленных раёнах ад сталіцы. Напрыклад, Любанскім, Старадарожскім, Вілейскім. Пра гэта сёння заявіў старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра падчас асабістага прыёму грамадзян.

Акрамя таго, тут ёсць і шмат вытворчых будынкаў, старых школ – пад годныя прапановы бізнесу іх можна атрымаць у карыстанне за сімвалічную плату ў адну базавую велічыню. Што тычыцца 50-кіламетровай зоны ад Мінска, то тут ёсць толькі адзін варыянт: набываць зямлю праз аўкцыён на конкурснай умове.

Нагадаем, такія прыёмы праводзяць рэгулярна. Падчас сустрэч, як правіла, узнімаюцца не толькі зямельныя пытанні, але і спрэчныя моманты, што тычацца сферы ЖКГ, дарожнага будаўніцтва і заканадаўства ў жыллёвай сферы.