Сем з паловай тысяч навабранцаў прынялі прысягу ў Беларусі

10 декабря 2016

Сем з паловай тысяч навабранцаў  прынялі сёння прысягу  ў злучэннях і воінскіх часцях Узброеных сіл Беларусі.

Прадстаўнікі Мінабароны, мясцовая ўлада, грамадскія арганізацыі, родныя і блізкія падзялілі гэты важны момант з прызыўнікамі. Толькі ў 72-м гвардзейскім аб'яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі ў Барысаве на вернасць Радзіме прысягнулі амаль паўтары тысячы чалавек.

Падчас прызыўной кампаніі (са жніўня па лістапад) камісія прыняла амаль 80 тысяч рашэнняў.  Дадзена было 25 тысяч адтэрміновак,  большая частка з якіх - для працягу адукацыі. Урачыста і маштабна прынялі прысягу прызыўнікі ў Брэсцкай крэпасці, на плошчы Перамогі ў Віцебску, у Гродне і Слоніме.