Сезон восеньскіх кірмашоў працягваецца ў беларускай сталіцы. Амаль паўтары сотні гандлёвых пунктаў разгорнуты ва ўсіх раёнах Мінска. У фармаце міні яны працуюць у будныя дні з 9:00 да 17:00. Самая буйная і шчодрая на восеньскія дары пляцоўка - каля "Чыжоўка-Арэны" - функцыянуе ў выхадныя. Сезонную арганічную прадукцыю фермеры і сельгаспрадпрыемствы прывозяць з усіх рэгіёнаў краіны. Свае тавары прапануе і Белкаапсаюз.
З пачатку сезона сваю прадукцыю рэалізавалі больш за 1 200 прадаўцоў. Кірмашы будуць працаваць да 14 лістапада ўключна.













