Час шчодрага ўраджаю і ў Мінску. Восеньскі гандаль заўтра зноў запросіць пакупнікоў на сельскагаспадарчыя кірмашы. Галоўная пляцоўка разгорнецца каля “Чыжоўка-Арэны”, шчодрымі будуць і міні-базары ў кожным раёне сталіцы. Там можна будзе набыць агародніну і садавіну, мясную і малочную прадукцыю, рыбу, а таксама салодкія мядовыя пачастункі. Працаваць гандлёвыя рады будуць у суботу і нядзелю з 9:00 да 17:00.
Сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Мінску ў выхадныя
24 сентября 2021













