Сельскагаспадарчыя міні-кірмашы зноў разгарнуліся ва ўсіх раёнах сталіцы

25 октября 2014
Cамая вялікая пляцоўка (каля Чыжоўка-Арэны) прапануе прысмакі цэнтральнага рэгіёна. На выбар пакупнікоў шырокі асартымент агародніны і садавіны, мясных і малочных вырабаў, а таксама рыбы і мёду.

Алена Чабатар, начальнік аддзела арганізацыі гандлю ўпраўлення гандлю Мінскага аблвыканкама: Тут мы прадставілі больш за 300 гандлёвых прадпрыемстваў і прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, фермерскіх гаспадарак. У шырокім асартыменце прадукцыя перапрацоўчай прамысловасці. Я лічу, пакупнікі будуць задаволеныя.

Мінская вобласць здзіўляе не толькі сельскагаспадарчай прадукцыяй, але і культурнай праграмай. Святочны настрой задаюць выступленні творчых аматарскіх калектываў.