Сельгаскірмашы стартуюць у Мінску

23 сентября 2019

Сельгаспрадукцыю па оптавых цэнах можна будзе купіць на традыцыйных асенніх кірмашах. Першыя гандлёвыя рады разгорнуцца ля "Чыжоўка-Арэны" ўжо ў гэтыя выхадныя. Прадставяць сваю прадукцыю не толькі буйныя вытворцы, але і фермеры. Купіць можна будзе гародніну і садавіну, сезонныя ягады і грыбы, свежае мяса, малочныя прадукты і жывую рыбу. Хлеб, сыр, алей, тварог, мёд пройдуць праверку на якасць і бяспеку. Прадоўжацца кірмашы да канца кастрычніка. Асноўныя пляцоўкі дзве - "Чыжоўка-Арэна" і Палац спорту. 

Дзмітрый Пляханаў, намеснік начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама: "На пляцоўцы будуць працаваць за ўвесь перыяд правядзення кірмашоў - з верасня да канца кастрычніка – больш як 500 суб'ектаў гаспадарання. Гэта фермеры, юрасобы, індывідуальныя прадпрымальнікі. Безумоўна, цэны зніжаюцца да максімальна даступных, да оптавых фактычна, таму што цэны дыктуюць самі вытворцы".

Паралельна ў кожным раёне Мінска пройдуць і свае міні-кірмашы.