Сельгаспрадукцыю па аптовых цэнах можна будзе набыць на традыцыйных кірмашах

19 сентября 2019

Сельгаспрадукцыю па аптовых цэнах можна будзе набыць у Мінску ўжо 28 верасня на традыцыйных кірмашах. Першыя гандлёвыя рады разгорнуцца ля "Чыжоўка-Арэны". Свой ураджай прывязуць у сталіцу не толькі буйныя вытворцы, але і фермеры. Купіць можна будзе агародніну, садавіну, сезонныя ягады і грыбы, таксама мясныя вырабы, малочныя прадукты і жывую рыбу. Хлеб, сыр, масла і мёд ад усіх вытворцаў пройдуць праверку на якасць. Кірмашы будуць ладзіць да канца кастрычніка. Асноўныя пляцоўкі дзве - "Чыжоўка-Арэна" і Палац спорту. Гандаль будзе арганізаваны ў суботу і нядзелю.

Паралельна ў кожным раёне Мінска пройдуць і свае міні-кірмашы. Там таксама можна будзе набыць агародніну, садавіну новага ўраджаю. Асартымент каля дома будзе не такім шырокім, але цэны будуць аптовыя.