Сельгаспрадпрыемствы Мінскай вобласці атрымалі новыя камбайны Гомсельмаш

1 июля 2021

12 машын прэміум-класа сёння адправіліся ў гаспадаркі Барысаўскага, Капыльскага, Мядзельскага і Мінскага раёнаў. Ключы ад новых збожжаўборачных камбайнаў вытворчасці Гомсельмаш урачыста атрымалі механізатары. У цэнтральным рэгіёне ўсе культуры высейваюць для атрымання максімальнага прыбытку. Таму і тэхніка патрэбна высокапрадукцыйная. Увогуле сельгасарганізацыі Мінскай вобласці сёлета атрымаюць 60 новых машын.

Надзейная тэхніка для высокіх ураджаяў

Усе машыны аснашчаны сістэмай дакладнага земляробства, што дазваляе гаспадаркам эканоміць рэсурсы. Плюс для саміх камбайнераў максімальна камфортныя ўмовы для працы. Канструктары з Гомеля прапанавалі цэлы пакет інавацый.

Усяго на палі цэнтральнага рэгіёна сёлета на ўборку збожжавых выйдуць больш за 1900 камбайнаў.