Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці завяршаюць сяўбу азімых збожжавых культур

23 сентября 2019

Такім чынам фарміруецца зачын ураджаю наступнага года. Гэтай восенню задача аграрыяў - павялічыць колькасць азімых, якія не баяцца засухі. Усяго пад гэтыя культуры плануюць адвесці  350 000 гектараў. Усе работы завершаць да канца месяца.

Адначасова працягваецца ўборка гародніны і бульбы. Паўзу аграрыі зробяць толькі дванаццатага кастрычніка. У гэты дзень у Барысаве пройдзе абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі».