Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці набліжаюцца да фінішу сяўбы ранніх яравых

18 апреля 2019

Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці набліжаюцца да фінішу сяўбы ранніх яравых, збожжавых і зернебабовых культур. На сёння ўжо засеяна 96 працэнтаў плошчаў. Адначасова глебу ўзбагачаюць  арганікай  - гэта дапаможа атрымаць высокую ўраджайнасць кукурузы. Дарэчы, сяўба гэтай важнай для АПК культуры на зерне і на сілас ужо стартавала ў рэгіёнах.

Аграрыі прыступілі і да сяўбы буракоў. Гэтай культурай засеяна больш за трэць плошчаў. Таксама працягваецца пасадка бульбы і агародніны.