Сеў на веласіпед - атрымай яблык!

21 сентября 2018

Вітамінавым сняданкам сёння частавалі тых, хто падтрымаў акцыю "Дзень без аўто" і перасеў на экатранспарт. Арганізатары праекта працавалі ў пяці пунктах Мінска, раздалі веласіпедыстам больш як сотню кілаграмаў садавіны. А заўтра ўсе, хто адмовіцца ад асабістага аўто, змогуць бясплатна скарыстацца грамадскім транспартам. У якасці праязнога трэба будзе паказаць вадзіцельскае пасведчанне.