Сакрэты шоу-бізнесу глядзіце сёння вечарам у Актуальным інтэрв'ю

19 октября 2013

Ён адкрыў Жэню Белавусава, Андрэя Разіна і Марыну Хлебнікаву. Але самым вядомым яго праектам з'яўляецца група На-На. Вядомы прадзюсар і шоумен Бары Алібасаў даў эксклюзіўнае інтэрв'ю падчас фестывалю Залаты шлягер. У Магілёве мэтр судзіў удзельнікаў конкурсу маладых выканаўцаў і, не выключана, што ён падшукваў новыя твары для новых праектаў. Як Беларусь здолела захаваць фестывалі? Што трэба для поспеху на вялікай сцэне? І чаму талент асобы заўсёды больш важны, чым фінансавыя ўкладанні… Сакрэты шоу-бізнесу і прадзюсарскай дзейнасці глядзіце сёння вечарам у Актуальным інтэрв'ю ў рамках інфармацыйнага канала Панарама.




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя