Сакрэты прадуктыўнай працы ў Інтэрнэце

4 апреля 2013

Cёння гендырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрый Жук выступіў у якасці лектара для слухачоў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. Вядомы журналіст распавёў пра правільнае пазіцыянаванне сайтаў у Інтэрнэце, пра паспяховую пабудову працы інтэрнэт-партала і пра заваёву сваёй аўдыторыі ў анлайне на прыкладзе праекта БелТА. Фармат сустрэчы быў дыялогавы.


(Дзмітрый Жук, генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва)


(Мікалай Шчокін, дырэктар Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі)


Дабавім, падобная сустрэча для слухачоў Акадэміі кіравання не першая, да іх у якасці лектараў ужо традыцыйна запрашаюць вядомых прафесіяналаў СМІ. Не так даўно лекцыю прачытаў Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, а ўжо ў найбліжэйшы час плануецца сустрэча з галоўным рэдактарам газеты Рэспубліка.