Сакрэты майстэрства раскрылі ганчары і керамісты з Беларусі і Расіі

11 октября 2019
Ганчароў і керамістаў з Беларусі і Расіі сабраў пленэр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў гарадскім пасёлку Копысь. На працягу многіх стагоддзяў рэгіён з'яўляўся цэнтрам мастацкай керамікі. Традыцыі працягваюць сучасныя ўмельцы. Пленэр падоўжыцца некалькі дзён. У праграме - майстар-класы, знаёмства з асаблівасцямі ганчарнага рамяства асобных рэгіёнаў, а таксама конкурс. Удзельнікі пакажуць ужо гатовыя калекцыі і падзеляцца сваім талентам у майстэрні.

Таксама майстры азнаёмяцца са славутасцямі рэгіёна і стануць удзельнікамі некалькіх культурных праектаў.