Сакрэт даўгалецця дзеючага прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса ў гаючай валожынскай вадзе

30 мая 2013

Пра гэта напярэдадні заявіла яго дачка падчас цырымоніі адкрыцця памятнай дошкі на малой радзіме палітыка ў вёсцы Вишнева Валожынскага раёна. У жніўні ён адзначае свой ??90-гадовы юбілей. Шымон Перэс пражыў у Беларусі каля 11 гадоў, адзіным захаваным напамінам з часу яго дзяцінства застаўся калодзеж на некалі вуліцы Віленскай, зараз Савецкай.


Ізраільская дэлегацыя ўсклала вянкі да помніка ахвярам фашызму, а таксама прыняла ўдзел у адкрыцці фотавыставы, прысвечанай старэйшаму дзеючаму палітыку ў свеце.